Слёзы дажджу...
Мне імгненне здавалася, часам,
Самай доўгай на свеце гадзінай,
Бо да гэтага мы былі разам.
Ты пайшоў ад мяне позняй ноччу,
Засталіся гудкі ў тэлефоне.
Пад дажджом за табою крочыць
Моўчкі сэрца маё з парасонам...
Я стаяла на вуліцы мокрай,
Дождж па твары мне кроплямі плакаў.
Сэрца йшло за табою па горцы...
Ты пайшоў... Не падаў нават знаку...
2007
НСА
Свидетельство о публикации №112061308061