Не кажы мне нiчога, не трэба!

Не кажы мне нічога, не трэба!…
Не кранайся халоднай рукой!
Адпусці, быццам птушак у неба,
Маё сэрца, душу і мой боль…

Дай мне крылы расправіць на волі
І падняцца ў міжзорную сінь!
Адыдзі…  Я кахала да болю,
Толькі ты мяне цацкай лічыў!

Зразумей, я стамілася плакаць,
Я чакаць не магу небыцця…
Ты драпежнік, караючы слабасць,
Я здабыча, што просіць жыцця…

Пройдзе час… Ўсё развеецца ветрам.
Ну, а зараз, малю, не няволь!
Адпусці, быццам птушак у неба,
Маё сэрца, душу і мой боль!…


Рецензии