Рыжык
Пра яго не напісана кніжак,
А вось чутак і плётак - зашмат,
І вярзуць языкі, быццам Рыжык
Усім паганкам зямным - родны брат.
ПРЫПЕЎ:
Ён не ў лесе і не ў полі,
Сам сабе і цар, і пан ,
Гэты Рыжык у нашай школе -
Самы першы хуліган.
Рыжы сон мне зноў прысніцца:
Рыжы чуб і рыжы твар,
Я - разважная крыніца,
Ён - няўрымслівы пажар.
Дасць ён рэшты заўжды і любому,
Я ў бяспецы цяпер кожны дзень:
Вось іду я са школы дадому,
Ну, а побач ад Рыжыка цень.
ПРЫПЕЎ.
Пра яго не напісана кніжак,
Толькі шмат і хлусні, і лухты.
Хай крычаць неразумныя: "Рыжык!" -
Я шапчу яму: "Мой залаты..."
ПРЫПЕЎ.
фота - з інтэрнету
Свидетельство о публикации №112061003599
С уважением...
Пенсионарий 23.01.2014 19:56 Заявить о нарушении
Пенсионарий 23.01.2014 20:15 Заявить о нарушении