Саламяны капялюшык

(песня на беларускай мове)

Цэлы тыдзень - ані хмары,
Ручаём сцякае пот,
І напісана на тварах:
"Лепей бы на эшафот..."
Што Сахара, што там лазня,
Халадней гарачы прас -
Гэта сонца нібы дражніць,
Нібы здзекваецца з нас.


ПРЫПЕЎ:
Ды няма, сказаць вам мушу,
Лепей сродку ад спякоты,
Чым вось гэты капялюшык
Мудрагелістай работы.
Ён не з фетру, ён не з плюшу,
Я скажу вам без падману:
Саламяны капялюшык
Для мяне зрабіў каханы.


Дзядзька п`е са смакам "Хершы" -
Пацяшаецца народ:
Шклянка будзе дваццаць першай,
У цяжарных менш жывот.
Ну, а хто да "Хершы" ласы,
Ды не мае, чым плаціць,
Спаталяе смагу квасам:
Ён танней і не шыпіць.


ПРЫПЕЎ.

Загарэлыя кабеты -
Пераходзіць бронза ў смоль,
Ёсць адзіны толк у гэтым:
Не так будзе жэрці моль.
Мне ж сказаў каханы: "Летам
Капялюшык мой насі,
І без ультрафіялету
Ты дзяўчына - ультра-сі!"

ПРЫПЕЎ.


Рецензии
Ды тут сапраўдны талент! Ультра-сі! :— -))))=

Лаззаро   31.07.2014 17:01     Заявить о нарушении
Вельмі добра, што Вы прачыталі гэты верш пра спякоту якраз у спякоту! Дзякую!

Леонид Ганчаров   31.07.2014 17:19   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.