Горад мой- лепшая крэпасць
Ты мне мелодыі дорыш:
Плёскат знаёмы на Віцьбе,
Звонкі Шагалаўскі дворык.
Казачным святам запомніцца,
Яркім, прыгожым,як мары,
Белай Успенскаю звонніцай,
Стройным касцёлам Варвары.
Горад мой - лепшая крэпасць.
Кожны жыхАр - жывапісец.
Кожны - легенда ці эпас,
Кожны- малюе ці піша.
Хруцкі нас творамі лечыць:
Дыхаюць праўдай карціны.
Пэн, Марк Шагал і Малевіч
Нас запрашаюць гасцінна.
Тут пабываў Селіханаў.
Рэпін праславіў Здраўнёва.
Песні збіраў тут Раманаў.
Лось прысвячала нам словы.
Горад мой ціхі і сонны
Зоркі сагрэе ўночы.
Горад прыгожы, бяздонны,
Радуе кожнаму вочы.
Граюць на скрыпцы анёлы.
Музыку слухаюць астры.
Горад, як кветкі, вясёлы
Гэтай хвілінаю шчаснай.
Свидетельство о публикации №112060906972
Ядвига Боброва 04.03.2017 18:04 Заявить о нарушении
Я буду Вашым гідам - экскурсаводам, я з радасцю пакажу Вам Віцебск.
Толькі трэба дамовіцца, каб Ваш час і мой супалі!Мне здаецца: нам будзе цікава.
З радасцю і надзеяй Наталля
Соловьёва 04.03.2017 18:16 Заявить о нарушении
Ядвига Боброва 04.03.2017 18:38 Заявить о нарушении