Мацi
Колькі зорак - і іх давідна
Можна з неба ў кошык збіраці.
Зноў адна ты сядзіш ля акна,
Мая маці, старэнькая маці.
Не шукала ты долі прасцей,
Не чакала ад бога рашэнняў,
Ну, а сёння чакаеш гасцей -
Усіх дзяцей на свой дзень нараджэння.
Прыпеў:
А калісьці, а калісьці
Калыхаўся ў калысцы -
Ты з усмешкай мне шаптала: "Спі, малыш..."
І цяпер яшчэ раз-пораз
Праз нягоды і праз гора
Чую голас:" Ты чаму, сынок, не спіш?"
Цябе можна магістрам назваць
Гэтай цяжкай жыццёвай навукі,
За сталом неабсяжным сядзяць
Твае дочкі, сыны і ўнукі.
Дружным хорам спяём, будзь здароў,
Тую песню з разбітай пласцінкі,
І пяшчотай блішчыць серабро
З-пад тваёй вельмі сціплай хусцінкі.
Прыпеў.
Будуць радасці слёзы ў вачах,
Прыйдзе час - і пара раз`язджацца,
Ну, а ты будзеш зноў па начах
У неба зорнае пільна ўглядацца.
Свидетельство о публикации №112060904643