Перакацi-поле

(песня на беларускай  мове)

Цябе імкліва гоніць лёс
І да мяне, на жаль, прынёс -
Цяпер душа заходзіцца ад болю.
Сябры казалі спакваля,
Ды зразумела позна я,
Што ты завешся Перакаці-поле.


Прыпеў:
Пацалункі з губ зрывай,
Адлятай на волю.
Я скажу табе: "Бывай,
Перакаці-поле!"
Гоніць ветрам па жыцці,
Мабыць, волі мала.
Ты сказаў мне:""Адпусці" -
Я не затрымала.

Нядоўгі шлях наш у жыцці:
Ад слёз дзіцячых да куцці,
Яго праходзім на адным дыханні.
Але ў кожнага, бадай,
Ёсць непапраўная бяда -
Прыпыначак пад назваю "Каханне".

Прыпеў.


Ляці, ляці ў вялізны свет,
Неўтаймаваны прайдзісвет,
Заменіць смех жаночая патоля.
Быў слоў тваіх пяшчотных мех,
Ды згінуў смех - застаўся грэх.
Але што ж возьмеш з перакаці-поля?

Прыпеў.


Рецензии