Салют, любимый Витебск!
Прывітанне,любімы мой Віцебск,
З Галілейскай далёкай Зямлі.
Прывітанне,Лучоса і Віцьба,
Прывітаннне, у красках палі.
Прывітанне музеям Шагала,
Мастакам - найцудоўнейшы дар.
Край чужы - гэта неба з эмалю:
Замест зоркі жаўцее ліхтар.
Я прашу прабачэння, мой Віцебск,
Да цябе прыязджаю я рэдка.
Прывітанне, шаноўная Віцьба,
Прывітанне, чароўныя кветкі.
Прывітанне прыгожым паненкам
У цнатлівым заўжды харастве.
Прывітанне Вам, храмы Успенкі,
У якіх летуценне жыве.
Забываю чужыя палеткі.
Прывітанне табе, васілёк*:
Ты - эмблема, ты - сімвал, ты - кветка,-
Забываю чужыны апёк.
Віцебск мой, ты - краіна мастацтваў,
Я пяю для тваіх берагоў.
Я жадаю табе спадабацца.
Прывітанне, сталіца майстроў.
Васілёк- кветка стала сімвалам Славянскага базара ў Віцебску.
Свидетельство о публикации №112060707587
С теплом души...
Людмила Кочегарова 12.11.2020 23:48 Заявить о нарушении
Соловьёва 13.11.2020 06:22 Заявить о нарушении