Вядзьмак

Мае думкi закружыў,
Быццам ў лiстапад,
I застаўся назаўжды,
А цi ж ты вядзьмак?

Вочы полымем зiхцяць,
Колерам нябёс.
Можа, буду я кахаць?
А цi ж ты мой лёс?

Але ў гэтую вясну
Сэрданькам не грай!
Ноччу я цябе прысню.
А цi ж ты мой гай?

Закружыў, запаланiў,
Розум супакой.
I навогул на зямлi
А цi ж толькi мой?


Рецензии