Поэтической братве Белор. портала Вершы. ру
Братва паэтычная !
Давайце ўсе разам падчысцім літаратуру і выкінем з Яе “вершаваную прозу”.
Максім Багдановіч … Пачынаючы з “Веранікі” –вершаваная проза.
Бо распавядае - апавяданне. (вершаваная проза?)…
Янка Купала… распавядае ад “А хто там ідзе” і “Ігнату Буйніцкаму”,
па ўсе астатнія… (вершаваная проза?)…
Якуб Колас… з яго “На рэчцы зімой” – не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…
Распавядае… (вершаваная проза?)…
А чаго там… Давайці і Расейскага Пушкіна выкінем з яго вершаванай прозай:
“У лукоморья дуб зелёный…”, ці “Я Вас любил. Любовь ещё быть может…”
Паэзія была і будзе Паэзіяй,
калі яна будзе Апавядаць пра тое,што чалавеку да спадобы,да сэрца,да Жыцця.
Паэзія была і будзе “вершаванай прозай”.
ПАЭТЫЧНАЙ “братве” НА “Вершы.ру”.
…нашы Душы па цемры блукАюць,
сэнс Жыцця шукаюць – разам з намі,
цераз Слова,цераз Мову,бо не маюць
шляха іншага у шуканні…
***
Гаротны смех мяне бярэ,
калі чытаю Ваш “прысуд”.
Так можна кожны Твор-тварэнне
з Літаратуры ў смецце сунуць!
Каб Мова існавала трэба
Яе ў выкарыстанні разьвіваць.
Літаратура – “Сад пладовы”,
дзе мноства розных “дрэваў.
Ня можа “Сад” бяз “дрэваў існаваць!
Літаратура – “ежа для Душы”, братва…
У “ежы” ж – розныя прысмакі.
Калі без іх,тады – “жратва”…
Жратва ж не для Душы,
жратва – для сракі…
5.06.2012г.
Свидетельство о публикации №112060505954