Я на хв л начку прыпын лася...

Шкада! Але няма больш цярпення.
 Пэўна, раніцай ад’язджаю.
 Ужо без болю і ценю сумнення
 Да цябе пазбаўляюся жалю…
 Больш у цуды не веру. Спыняюся.
 Пахвілінна пракручваю ўспаміны –
 У іх усе твае здрады – ламаюся:
 Душа не даруе выбрыкаў-кпінаў.
 Трэба зноўку жыццё ператрэсці,
 Свежы водар пачуццяў удыхнуць:
 Проста ў сэрцы віхураць чэрці
 Чорным па беламу – не ўснуць!
 Ты не думай! Я не стамілася!
 Трэба выбраць стальную ніць,
 Я на хвіліначку прыпынілася:
 Наша шчасце мацней прашыць…


Рецензии