Паразважаем?
Да гэтага імкнецца кожны аўтар.
Свабодна, пуста, бессэнсоўна спаць,
Тады абавязкова будзе заўтра.
Ты не баішся? Навучы мяне тады,
Чым у сабе ты забіваў змярканне.
І не забіў яго. Таму ёсць гарады
І твары тых, кім мы калісць станем.
Не думаць. Прадказальна – не маўчаць.
Чаму калі так чэсна, дык не верыш?
Свабодна, пуста, бессэнсоўна спаць.
Не спадзявайся – ты так не ўмееш.
Ты не баішся, што змярканне назаўжды
Складаным будзе, але надта да спадобы?
Гаворыш, поруч твары й гарады;
А я б сказала, дзве адвечныя хваробы.
Не думаць. Альбо сонца, альбо снег.
Ты не заснеш, бо час, ён нетрывалы.
Выдае погляд – ані жэст, ні смех –
Погляд, якога гэтак не ставала.
Ты не баішся больш нарэшце не пісаць,
Не жыць сваім затоеным змярканнем?
Баішся. Тады проста будзем спаць.
І заўтра, мабыць, тымі “кімсьці” станем.
Свидетельство о публикации №112060304679