Дзесяцi нябёсам
Что десяти небес нам стоила земля.»
О. Мандельштам «Сумерки свободы»
Глядзіш, як быццам бы цябе застала я
Там, дзе не можам мы бываць ніколі.
Не патрабуе апраўданняў цішыня.
Не выпрабоўвае яна чыюсьці волю.
Усё ж патонем у прабачэннях “ні за што” –
Так падрабязна, быццам сарамліва.
Нічога, ты таксама не анёл,
Дык не хавайся за размахам крылаў.
Спыняюцца трамваі ў зварот
І замыкаюцца спустошанай калонай.
Не веру, што назаўтра новы год,
Але ў яго ўжо крочаць міліёны.
Так непасрэдна, проста, як маўчым,
Тады я адчуваю: мы жывыя.
І гэтак невыразна, як крычым,
Як быццам бы за нас крычаць нямыя.
Аднак глядзім адно на аднаго,
Як быццам нас засталі за забойствам.
І штосьці невядома, ад чаго
Жыццё здалося ўчора такім простым.
Але, калі ўперад ад нуля
Сябе захочам выпрабаваць лёсам,
Не скажам, што нам ні адна зямля
Не каштавала аніводнага з нябёсаў.
Свидетельство о публикации №112060304632