Генiю

Я не веру ў адзінасць Генія
І ў яго так званую “клетку”.
Колькі ён пажырае ценяў?
І каму выкідае аб’едкі?

Што маўчыш, хлапец-афрыканец?
Мы ж табе зямлю пакінем!
Ты не геній і не паўстанец,
Але ты не страляеш ў спіну.
Ну, ідзі, азіяцкі хлопчык,
Дай руку мне, нашчадак імперый,
Вазьмі гэты танны балончык,
Напішы на сцяне:”Я-геній!”

Напляваць мне на пацяпленне,
Я яго ужо не адчую.
Я пісала пра пакаленні,
А цяпер я аб гэтым шкадую.
Пакаленні? Былі і будуць;
Плач, усходняе немаўлятка.
Мяне дробязі дробна судзяць,
Рассудзі за мяне іх упарта.

Хадзем разам, дзіця еўрапейцаў,
Ты баішся уладарыць светам.
Я б таксама баялася… Смейся
І застрэлься сваім пісталетам.


Рецензии
Прочитал!
Удалось... Несколько слов не понял, но, думаю, что смысл всё же до меня дошёл...
Жёстко и беспощадно... Но справедливо...
Спасибо!
Дзякую!
Удач, с теплом и добрыми пожеланиями,

Хмара   27.02.2014 04:31     Заявить о нарушении