У вакне

Хмары, хмары… Пытлівы і дзёрзкі,
Гмах насупраць глядзіць на мяне;
І зляцелыя долу пялёсткі
Вецер гоніць ў ахвяру зіме.
Штось гаворыць… Пылінку ад снегу
Адрывае стракаты пейзаж
І рухомае гонкае неба
Заключае ў застылы калаж;
І па сходах жалезных ад фабрык,
І па дахах цагляных дамоў
Выкідае ў нястомных ударах
Анямелыя подыхі слоў.

Няўпартае, неба павісне
На гірляндах цяжкіх правадоў
І фіялкамі ўльецца наўмысна
І аддасца на волю вятроў.
Замаўчыць аслабелае неба,
Яшчэ крок – упадзе пад акном,
І, як птушка, папросіць хлеба,
І, як птушка, памрэ перад сном.


Рецензии
Хороший стих!

Блохастик   03.06.2012 13:38     Заявить о нарушении