Баляда
Цябе клічуць клюбаў абшары, каб глытаў паслухмяна іон.
Развернешся іншаю сцежкай і зробіш упэўнены крок;
Твая сумная напаў-усмешка і ў навушніках правільны рок.
Дзе ж гады, калі ўсё пачалося, калі вынайшлі вольнасць, як скарб;
Калі бацьку твайму давялося адсядзець колькі сутак за жарт;
Калі гралі на старых гітарах, што збіралі са смецця ў дварах, -
І паліўся ў савецкіх абшарах першы рок у рабочых руках;
Калі "Бітлз" гучалі па склепах і надломвалі СССР;
Адны джынсы - зімою і летам, гэта шчасце... на меншы памер.
І што ж ты... Так глядзіш ты аддана на бландынку, што пойдзе ў клюб;
На душы нават стала пагана за бацькоў "перастроечны" шлюб.
Разаб'юцца твае акуляры, не зайграе стары патэфон -
Цябе клічуць клюбаў абшары, каб глытаў паслухмяна іон.
Іншы хтось абярэ тваю сцежку, зробіць першы ўпэўнены крок...
Я люблю яго сумную ўсмешку і ў навушніках правільны рок.
Свидетельство о публикации №112060304456