***

Тады я за сабой цябе пазвала
Туды, дзе горкі нават мармелад.
У далячынь, якой ужо не стала,
У свет, якi адкiнулі назад.
Там, за люстэркам, дзе перавярнуцца
i стануць вобразам - маiм, тваiм, нiчыiм -
Усе тыя дробязi, што мы завем пачуццем,
Усё не нашае, што мы завем сваiм.
Усё, з чаго мы робiм меладрамы,
Усё, за што клянемся адплацiць -
Усё злiецца ў начныя панарамы
Ў iмкненні хаця б нешта палюбiць.
I ты, i я... Дзе моц у гэтых словах?
Мiзэрныя, маленькiя яны...
Гучаць няпэўна ў жывым патоку мовы -
Гучаць няпэўна, як гучым часамi мы.


Рецензии