Родная мова Расула Гамзатава
У сне заўжды ўсё недарэчна і няўдала...
Ў ім сёння да мяне прыйшоў смяротны час .
Апоўдні,
у спякоту,
у даліне Дагестана
я з куляй у грудзях амаль што згас
Звеніць рака,
бяжыць неадаліма.
Нікому не патрэбны ў забыцці,
я распластаўся на зямлі радзімай
прад тым,
як часткай
стаць мне
той зямлі.
Я паміраю, а ніхто аб гэтым
не данясе маім
з'явіцца да мяне.
Хіба арлы
ў вышынях
клёкчуць
верай;
мо й стогнуць лані недзе ў старане.
І каб заплакаць там дзе я загінуў
аб жорсткім лёсе ў росквіце гадоў,
няма ні маці побач,
ані сябра, мілай....
Чаго хаваць - ці сьлёзніцы якой!
Вось так ляжаў і паміраў у немач,
І раптам чутна,
быццам недалёк
на шляхе ўдвух
размову
толькі
мелі,
на роднай мне, аварскай мове, ў крок.
Апоўдні,
у спякоту,
у даліне Дагестана
Я паміраў,
а людзі «рэч» сваю вялі
аб хітрыках знаёмца іх Гасана,
свавольствах дзікіх
нейкага Алі.
Са смутку чуў я гукі роднай мовы,
і аджываў паціху,
ачуняўшы ў міг,
калі мне стала ясна і вядома -
мой лекар лепшы – мова і язык.
Кагосьці лечаць ад хваробаў
іх словы мо,
якімі мне ня спець.
Але калі не будзе гэтай мовы,
Дык я і сёння смерць гатовы мець
Я зза яе душой шчэ не хварэю
Няхай мне кажуць – бедная яна
Няхай крычаць з трыбун і асамблеяў
Але па мне – вялікая мая!
Каб мой Махмуд, пачуў мяне,
нашчадкі.
Няўжо ш не прачытае пераклад?
Няўжо ш пісьменнік я апошні, пані,
хто па-аварску піша спеў
не ў лад...
Жыццё люблю.
Люблю і ўсю планэту
На ёй ну кожны,
кожны закуток.
Не меньш Краіну
Рады,
без наветаў.
Аб ёй я па-аварску пеў як мог
Мне дарагі квітнеючы свабодны,
край з Балцкіх дзюн ажно да тых Курыл.
Я за яго загіну бездакорна.
Але мяне хавайце, дзе мой тын.
Каб у пліты магільнай ля аула
аварцы ўзгадвалі часамі і мяне
аварскім словам земляка Расула.
І пераймальніка Гамзата з Цада
ўсе!
Репродукция рисунка Таира Салахова взята из интернета
Свидетельство о публикации №112052900198