На канiкулы я прыязджаю у вёску...
Прыязджаю ў вёску,
Дзе ў празрыстай сiнечы
Купаюцца сосны,
А трава, як мурог,
Мякка сцелецца ў ногi,
Каб у далi дарог
Мне не ведаць трывогi.
Я бягу ў далячынь
i смяюся шчаслiва...
Вецер гойдае плынь
i зяленую нiву.
А аблокi плывуць,
Ды мяне абганяюць.
Я iх клiчу, крычу,
а яны не чакаюць.
Як у мяккай калысцы,
Я ляжу на траве -
Прыхiлiлiся нiзка
Васiлькi к галаве.
Дзесьцi цiха звiнiць
Ручаёк пры дарозе,
Ён бяжыць памiж дрэў
У свой родны калодзеж.
Як раса на свiтаннi,
Вада ў крынiцы -
Крышталёвага ззяння
Хапае напiцца...
Я прыеду яшчэ,
Ты чакай мяне, вёска!
Ты чакай мяне поле,
i лес, i рака!
Я прыеду яшчэ
ў васiльковыя вёсны
Бачыць неба тваё,
Слухаць спевы
твайго жаўрука!
1972год
Фотаздымак аўтара
Свидетельство о публикации №112052802521
затуманены?
Чаму ты глядзіш на мяне так адхілена?
Что тебя не учили в школе русским словам? Что за говор дурацкий? Вши'рку, мол, - это как?»
Только позже я понял, что какой был дурак.. Разве значит хоть что-то, как она говорит.
Ведь она, улыбаясь, на меня лишь глядит..
Твои карие очи до сих пор снятся мне,
хоть всё реже ко мне ты приходишь во сне..
Да гэтага часу гоман мілай
рэжа душу маю:
"Можна, мілы я хвілінку
пасплю.."
Алекс Русов 3 16.02.2022 23:00 Заявить о нарушении