***
не мех пашыць!
І ў кожнага -
свая завея.
Хай маладосць
цягнік імчыць.
Душа - ніколі
не старэе!
* * *
Не шукай са мной спаткання!
Не вярнуць былое зноў...
Не гарыць касцёр кахання,
Калі шмат халодных слоў!
* * *
Калі ўзнікае
пра цябе гамонка,
І ніхто не знае,
як мне тады горка...
* * *
Каханне, боль, пакута...
Тры вечныя сястры,
Сардэчны, горкі смутак
на доўгія часы.
* * *
Няма на свеце лепшых слоў,
Чым міласэрнасць і любоў.
Жыві, красуйся, дабрыня,
Як майскі сад квітней штодня,
Надзею - песнямі люляй.
Мой родны край - не забывай!
"Споведзь душы" (1996г.)
Свидетельство о публикации №112052707909