Прабачце!
Бо штосьці плача зноў душа...
Я вас - ніколі не кахала!
І гэта - не мая віна.
Нічога вам не абяцала,
Нат словам, позіркам вачэй,
Усмешкамі - не чаравала,
І не дарыла вам надзей.
Прабачце, не крыўдуйце болей!
Шчаслівым будзьце вы заўжды.
І даражыце сваёй волей,
Ды не жадайце мне бяды...
Зборнік "Споведзь душы..." (1996г.)
Свидетельство о публикации №112052707638