Мелодыя восенi

Жыццё - дарунак Божы...
Гары ж, мая зара!
Асенні дзень прыгожы
Прысядзе ля акна.

Мне сёння адзінока,
А думачка - без дна...
Мой міленькі далёка,
З ім... панначка адна.

-Чаму ж так робіш, хлопча?-
пытанне я нашу.
Надзею скруха топча,
Пячэ маю душу.

Каханне, нібы кветкі,
Завялі й адцвілі...
Маўчаць тужліва сведкі,-
Спатканні ў сон прыйшлі.

О, наймудрэйшы Божа,
Дай крышачку святла!
Самоту пераможа
Мелодыя жыцця!..
 "Асеннія мары" (1995г.)


Рецензии
Ганначка, вельмi спадабауся твой верш!
Дзякуй! З пяшчотай, Вера.

Вера Осыка   07.07.2014 11:38     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй, Верачка!:-)))

Анна Атрощенко   07.07.2014 22:42   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.