DARK BIRD прысвячаецца...
Пакіньце надзею мне, крытык!
Я ўжо пахавала спакой!
Душу на шматкі не сячыце
Сваёй прафесійнай рукой!
Усё, што каштоўнага маю,
І ўсё, што збіраю, бы цуд,
Я Вам, бы ўрачу, давяраю
І ўдзячна прымаю прысуд.
Калі ж разбярэце па косткам,
Пачну ўсё нанова складаць...
Хоць гэта балюча ды жорстка,
Але... неабходна, відаць...
А ці можна гэта разабраць?
Свидетельство о публикации №112052502852