Як матуля матуляю стала
Як матуля матуляю стала?
Яна вельмi дзiця чакала.
Як расточак у сабе гадавала
I любоўю яго напаўняла.
Як матуля матуляю стала?
Яна дзiцятка ўсё чакала.
Як усходзiк дарос – сустракала,
Жыццём новым далей напаўняла.
А як матуля матуляю стала!
Усе б жыццё для дзiцяткi аддала,
Усе хвiлiначкi i гадочкi –
Для дзiцяцi – дзянькi ўсе і ночкi.
А як матуля матуляю стала!
Дзiця мудрасцi навучала.
Сэрца ўсё, i ўсё тое, што ў сэрцы –
Усе дзiцяцi аддасць да капельцы.
2003г.
Свидетельство о публикации №112052405785
Лариса Прохоренко 20.07.2012 15:46 Заявить о нарушении
Гонтарева Тамара 20.07.2012 20:56 Заявить о нарушении