Малiтва...
А потым згубiла ключы…
Сяджу i малюся, аскепкамi веры:
«Маўчы, маё сэрца! Маўчы!»
Ты недзе далёка, мiж намi прастора
Паношаных піксельных слоў.
Цябе я забуду, магчыма, учора…
Сяджу i малюся… зноў!
I гэтак балюча, на сiнiм экране
Мігоча тваё «Online».
Я быццам у нейким ваенным рамане,
Drei… zwei… ein…
Адлiчваю гэтыя нана секунды
да новага стрэлу ў твар!
Навошта? Шкада, бо нiдзе и нiкуды!
Нi думак, нi, нават, мар…
Сяджу и малюся: «О! Дзева Марыя!
Чаму ты не чуеш мяне?»
I быццам адказ, дзве сцяжынкi сырыя
На шэра-празрыстым вакне…
Свидетельство о публикации №112052400508
Владимир Гайдук 10.05.2017 12:47 Заявить о нарушении