***
І рэтра музыкі,што так душу чаруе.
Даўно сцямнела за маім акном,
Мне сёння хораша,я сёння не сумую.
Пачну я вечар з кавы…з каньяком!
Ад пылу вытру дзедаў патэфон,
І бок старой, вінілавай пласцінкі
Яна – маленства пацьмянелы звон,
На ёй гады, як дробныя ільдзінкі.
Ад пылу вытру дзедаў патэфон,
У вазе бэз пакіну на стале,
Мне гэты пах нагадвае… світанне,
Стары каштан у ранішным святле,
Зямлі і сонца першае спатканне.
У вазе бэз пакіну на стале…
Заціх мой горад,з ім і я маўчу,
Мне музыка сусвет свой адчыняе,
Я зараз толькі аднаго хачу,
Няхай яна гучанне не спыняе…
Заціх мой горад,з ім і я маўчу…
Свидетельство о публикации №112052400487