***

Страры гадзіннік на тваёй сцяне
Так сумна і павольна мерыць час!
Мой любы, ты не ведаеш мяне,
І нават сеціва пад вечар супраць нас…

Сціхае дзень у зоркавым святле,
Яму нядоўга засталося жыць…
Мой любы, ты не думай пра мяне,
Яшчэ не час адзін аднога сніць.

Аднойчы я вярну табе спакой.
І мне ўсё роўна, што там супраць нас!
Мой любы, ты сустрэнешся са мной...
...Стары гадзіннік ціха мерыць час.


Рецензии