Што твае вокны?
Мой боль прыціхлы, мая журба.
Майго чакання сляпая радасць,
Гадзіна лёсу майго адна…
Што твае вокны…? Капрыз, магчыма;
Але, патрэбны каб проста жыць.
Мой крыж, паветра, мая айчына…
Рака жыцця, па якой мне плыць.
Што твае вокны…? Праклён адвечны!
Які ты сам на мяне наслаў,
Калі зірнуўшы на шлях той, млечны,
Начною птушкай мяне назваў.
Свидетельство о публикации №112052400453