Мой анёл
Як лёгка дыхаць, у цішы спакою.
Я ўдзячная, што я пазнала Вас,
І што мяне Вы бераглі ад болю.
Я ўдзячная, Што бачыла узыход,
Маіх надзей, і першага кахання ..
Што Вы ўзялі нясмелых пару нот,
А падарылі музыку світання!
Я зараз у бязмежнай цішыні,
Душа мая здабыла радасць веры!
Вы - мой анёл, маіх надзей агні,
Кахаю Вас, кахаю Вас бяз меры …
Не трэба слоў, бо ў іх жыве падман,
Давайце душы аддадзім нябёсам!
Вы - мой анёл, і Вы - мой капітан,
Я Вас прашу, маім кіруйце лёсам!!!
Свидетельство о публикации №112052400440