Маё сямiпудовае багацце

Ах, казалі людзі мне:
"Не бяры таўстуху!" -
Я ж хадзіў у млявым сне
І людзей не слухаў.
Верыў, што не для бяды
Шлюбная фіеста:
Быў жаніх на тры пуды,
Сем пудоў нявеста.

З маладосці пасадзіў
Неяк на дыету -
Сам галодны адхадзіў
Тыдні два за гэта:
Ледзь трымаліся штаны,
Ветрыкам хістала,
Ну, а жонцы - хоць бы хны,
І худзей не стала.

Колькі гора перанёс,
Не сказаць у слОвах -
Што не так, кулак пад нос
Суне свой пудовы.
Я кажу: "Не звар`яцей!"
Сам сабе ўпотай,
Бо яна зашмат таўсцей
Нават бегемота.

Мне забыўся смак віна
І сяброў не маю,
Жонка зранку дацямна
У руках трымае.
Зноў іду, як па струне,
Па адной масніцы.
"Прамяняў,- сказалі мне,-
Волю на спадніцу!"

Але ўсё ж было б маной
Не сказаць пра тое,
Што за жончынай спіной
Я, як за сцяною:
Рэкецір мяне тузаў,
Грошай дамагаўся,
Я на жонку паказаў -
Той рэціраваўся.

На машыне неяк раз
У кювет заехаў:
Цемра, вецер, дождж і гразь,
Словам, не да смеху.
Ну, куды, куды я варт
З сілаю блышынай?
Жонка, быццам бы ў жарт,
Выпхнула машыну.

Так жыву які ўжо год
З жонкаю-таўстухай,
Кісла днём, а ноччу - мёд,
Ты далей паслухай:
Прыйдзе ночка, шчоўкне бра -
К жонцы прыпаду я...
Цэлых сем пудоў дабра
Дзе яшчэ  знайду я ?


фота - з інтэрнэту


Рецензии
Вiтаю Вас!))))

))))))) Вельмi цiкавы верш атрымауся, Леанiд.)))

Далёка не кожны вось так можа жартаваць у вершах.)))

У покат можна легчы чытаючы....)))))

Добра, што зустрэла Вас на прасторах Сцiхiры.)))

Трэба Вас пазнаёмiць з аутарам з Беларусi.
Владимир Шиманович 2 http://www.stihi.ru/avtor/piite.

Спадзяюся на працяг знаёмства.))))

ВЕРШ СПАДАБАУСЯ!!!!!))))))

Лена Север   12.09.2013 21:29     Заявить о нарушении
блышынай? а можа блАшынай? Ад слова "блаха"?

Лена Север   12.09.2013 21:27   Заявить о нарушении
Вечар добры!

У беларускай мове няма слова "блаха", а ёсць слова "блыха" , адсюль прыкметнік - блышыны. Я ў гэтым упэўнены з дзяцінства, але вось прыйшлося залезці пасля Вашага выказанага меркавання ў слоўнік. Блыха, блышыны - так па-беларуску пішацца.

За добрыя словы - дзякуй!

Леонид Ганчаров   12.09.2013 21:50   Заявить о нарушении
Каюся.))) Лезцi у слоунiк паленавалася.)))))
Моя рОдная мова - руская. Але вучылася у Беларусi.
Блыха, так блыха...)))))))))

Лена Север   12.09.2013 21:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.