Заява
Прытым - не багіня...
Недахопы мае не лічы!
Я ўсяго толькі, мілы, жанчына,
Што згубіла
ад шчасця ключы.
Ты не думай,
Я горка не плачу.
Не кляну. Не кідаюся ўслед.
Дый даўно ўжо рашаю задачу,
Як спазнаць мне
сакрэты планет.
Не крычу. Не заву.
Бласлаўляю.
Бо на свеце жыву не адна,
І журботу, як снег раскідаю,
Горыч вып'ю
да самага дна.
Я - не зорка.
Я проста жанчына.
Не лічу, як зязюля, гады,
І, калі ты праходзіш зноў міма,
Замятаю рашуча сляды...
Зборнік вершаў "Чырвоны Рог" (2000г.)
Свидетельство о публикации №112051900072
Я проста жанчына.
Не лічу, як зязюля гады,
І, калі ты праходзіш зноў міма,
Замятаю рашуча сляды...
Ганн7ачка, вельмі спадаўся верш!
Дзякую табе ад усяе душы!
З пяшчотай, Вера.
Вера Осыка 29.06.2015 17:33 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 30.06.2015 14:04 Заявить о нарушении