***

Вясна прыходзіць зноўку ў госці,
Спявае звонка салавей.
І зашчыміць ля сэрца штосьці,
Як шмат загублена надзей...
* * *
Што адбылося з вамі, людзі?
Ці час пануе ўжо такі...
І што рабіць сягоння будзем,
Бо мы ж жывём не два вякі!
* * *
Не бяры чужога -
Вылезе ўсё бокам.
Не крыўдуй старога,
Зазірнеш далёка.
* * *
Сады садзіце ў маладосці,
Дзяцей гадуйце для Айчыны,
Калі наказ забудзе хтосьці,
То род яго, пэўна, загіне!
* * *
Успаміны, успаміны,
Куды дзецца мне ад вас?
Сэрца злеплена не з гліны,
Яны раняць кожны раз!
* * *
Ранак быў і будзе,
Помніце вы, людзі!
Калі забыў хтосьці,
Мы тут - усе госці...
* * *
Не кідайце ўслед каменне
тым, хто хворы ці стары!
Няхай чыстае сумленне
застанецца назаўжды.
 Зборнік вершаў "Чырвоны Рог" (2000г.)


Рецензии
Дзякую!!!! Усяго найлепшага ў жыцці! Няхай настрой будзе цудоўным і пазітыўным!

Анна Атрощенко   30.06.2015 14:09     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.