Вясновы ранак

Вясна смяялася ля хаты,
Дажджом пастукала ў акно.
Пускалі парасткі зярняты,
Лавілі майскае святло.

А вецер, цалаваў нябёсы,
Звінела радасна зямля,
Бярозы распускалі косы,
Чакалі песень салаўя.
 Зборнік "Чырвоны Рог" (2000г.)


Рецензии
Ганначка, вельмi прыгожы i пяшчотны верш!
Вялiкае табе дзякуй, Золатка!
Цёплых i сонечных дней!
З павагай, Вера.

Вера Осыка   27.02.2015 11:34     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй, Верачка, за цёплы водгук!:-)))

Анна Атрощенко   27.02.2015 12:52   Заявить о нарушении