Хроники жизни. Первая учительница

ХРОНіКі  ЖЫЦЦЯ. ПЕРШАЯ НАСТАЎНіЦА.

Усё жыццё – ў перажываннях
ды і роспачах ...
Усё жыццё - ў  скрыжаваннях,
ды й на ростанях ...

Ў дзяцінцтві даўнім 
бег басы да рэчкі,
і хлюпаў носам, бо хацелась плакаць.
за нешта маці лупцанула недарэчна,
мо і за справу...
Але ж  малому гэта спрэчна.
таму і бег да рэчкі  -  небарака.
Было там месца – самае дзіцячае -
на самым крутагору,
над ляшчынамі,
дзе можна было збавіцца ад плачу,
пагараваўшы над яго прычынамі.
Адтуль такі абшар ...
Пакойны ды дзівосны ...
За рэчкай – сенакосны луг.
І сіні лес за рэчкай.
Дзе шчэбет птах многагалосны.
Туды і бег маляўка босы,
а крыўда-гора -
быццам груз на плечы.
... малому невядомы 
клопаты матуліны няпростыя ...
Несправядліва матачка ! 
Ня родны  я !
Куды ж  цяпер 
дзяцю нялюбаму падзецца ?..
Бо ў маленстве - крыўда дробная -
горам велізарнейшым здаецца.
- Чакай, малец ,
якое ў цябе гора ?
- Пашто ляціш, няведама куды ?
Гляжу, а гэта дзед –
гадоў пад сорак.
Ля дуба,
такі задУменны сядзіць.
Прысеў і я, на схіле, побач,
і кажу:
 - Я не малец, мне ў гэтым годзе ў школу.
 - Ну, добра, не малы, але дзяліся, жук,
  здарылась што? Я ж бачу – невясёлы...
  - Матуля лупцанула!
  - Ні за што!
   - Па задніцы!
   - Лапцём!
   - Пайду з двара,
   і ў лесе буду жыць!
“Дзядок” з дакорам гмыкнуў:
- Ну,дзіцё...
Маманька пэндаля дала,
дык ён і з хаты ўжо бяжыць.
- Пакрыўдзіў маці, мабыць незнарок,
таму і атрымаў “прысмаку”.
Жыццё,шкаляр - самЫ даўгі урок,
на ім  ты атрымаеш не адну адзнаку.

- Вось зараз, хнычаш:
-“мамка...  ні за што...  пабіла...”.
І ўпарта лічаш,
што: - Ня любіць.
І: -Ніколі не любіла...

- А, каб па жопе - “ні за што”,
так не бывае...
За ўсё адказ павінен несці!
Матуля – першая настаўніца твая.
За “справу” лупцане -
патрэбна і калісьці, 
й дзесьці...

Бо, потым позна будзе навучаць.
Таму й сцябае па заднІцы,
каб гэта мацярынская “пячаць”,
табе дапамагла Жыццю вучыцца.

Прайшлі гады...
Ўжо лысіна ў мяне...
А я не забываю той сустрэчы.
Хоць дзеці, ўнукі ўжо свае, а...
Бывае маці зноў за нешта папракне,
настаўніца мая,
дык  я ёй не пярэчу...
    *+*
17.05.2012г.


Рецензии