Увечары

Вечарэе. Рака Бесядзь
лашчыла сцяжыну,
Сыпане зіхоткі месяц
зоркі на яліну.

Лес маўчыць. І звонкі голас
прыляціць здалёку,
Хіліць голаў важкі колас -
скіне адзіноту.

Дрэмле поле. Толькі вецер
тут адзін гуляе,
А ў нябёсах -- сіні вечар
ночаньку люляе...

 Зборнік  "Чырвоны РОГ" (2000г.)
( Фотаздымкі ўсе мае)


Рецензии