Вечаровае
Горка плача ўпотай...
Болей не чаруе
Восень пазалотай.
Кружыць дзесьці ў полі
Шлях, людзьмі забыты,
І шчымлівым болем
Лёс наш апавіты.
Быццам у тумане
Нейкім адмысловым,
Кліча на спатканне
Лета цёплым словам...
Свидетельство о публикации №112051705096