***

Праменнем сонечным цалованнае неба,
Адчынiць зорачкi маленькiя свае.
«Цi бачыш ты вясну?» - спытала глеба.
«Не толькi бачу, чую я яе!»

Яе я чую, бачу, адчуваю,
Гляджу у нябёсы – ведаю адно:
Калi сняжок яшчэ ня увесь растаяу,
Ты глянь на сонейка: вясновае яно!

Нiколi я вясну так не чакала,
Як у гэтым годзе, мабыць, патаму,
Што сонейка за зiму было мала –
Сумуюць ужо шмат часу па яму.

I вось яно прыйшло да нас з нябёсау.
«Цi бачыш сонца ты цяпер?» - спытала я.
Я бачу, адчуваю усе пялёсткi
Яго усмешкi i вялiкага цяпла.


Рецензии