Загараецца першая зорка

Загараецца першая зорка.
Сонца хаваецца ўдалеч,
Цені вясновага змроку
Зьнікаюць
І згасаюць менскія ліхтарыкі…

Загараецца першая зорка.
Хтосьці па кімсьці сумуе пад ей.
А я моўчкі іду да дома
І няма першага крока –
Адразу другі…

Загараецца першая зорка.
А я ніколі больш не найду прытулка
У песьнях.
Ты ведаеш чаму. Таму, што
Не мне іх сьпяваеш цяпер…

Загараецца першая зорка.
Жыцьце празаічнае і нескладанае:
Я часта бачу знаемых,
А родных нячаста.
І цябе – не…

І цяпер застаўся проста крыж.
І быццам бы мы. Не адныя.
І быццам бы с кімсьці побач –
Не разам. І заужды…
Загараецца першая зорка.


Рецензии