Мова
І капае жалем на новыя дні,
Ня бачыцца - бачце! Ня верыцца – верце!
Я чую, Сьвятыя варушаць маі
Стагоддзя бацькоў. Па крыві - беларуска.
Дык што тут адкажаш? Дык што тут спяеш?
І цесна душы, ды і памяці вузка, -
Чыёй ты дарогай да свету ідзеш?
Калі адабралі, дык наша вярнецца,
Калі аддалі, дык на што бедаваць?
А сэрца гарыць... І баліць - пакуль б’ецца,
Што цяжка на мове радзімай сказаць.
Свидетельство о публикации №112051109007