Жыццё. Басанож па лязу
Балюча, ды нельга спыніцца.
Змахну ў адзіноце слязу
І высушу след навальніцы.
І зноў – па загаду нябёс:
Наперад, наперад, наперад –
Куды накіроўвае лёс
І ветразь, напоўнены верай.
А там – будзь што будзе са мной.
Бог бачлівы кпіць з планавання.
Жыццё – шлях пакуты зямной.
Адно суцяшэнне - каханне…
Паэтычная старонка Таццяны Дзям'янавай www.lightynna.ru
Свидетельство о публикации №112050805950