Наша дзеучына Палiна
«Працавiтая» дзяўчына.
Узяла з ранiцы расчоску,
Круцiць гарную прычоску.
Зрабiла модненькi начос,
Ходзiць з iм, задраўшы нос.
Мацi кажа на Палiнку:
«Падлогу падмяцi, дзяўчынка!»
Палiнка за жывот бярэцца:
«Захварэла я, здаецца».
Мацi: «Зараз дам табе таблетку!»
Палiна: «Лепш дай , мамачка, цукерку!
Мiнулы раз, як я хварэла,
Цукерак, можа, сорак з'ела.
Пакуль змятала ты падлогу,
Мне стала лепей, слава Богу».
Мацi: «Iдзi, дачушка, лепш гуляй!
Хваробы ўсякай не шукай!»
лiпень 2011г.
Свидетельство о публикации №112050608727
Сергей Брандт 04.04.2013 20:16 Заявить о нарушении
Олег Старинчик 04.04.2013 22:20 Заявить о нарушении