Дзень асеннi змауляецца з бабiным летам...

Дзень асенні змаўляецца з бабіным летам:
 Пералічвае золата ў шатах бяроз
 І страсае падатак – жывыя манеты –
 За гадзіны арэнды зямлі і нябёс.

 А пасля назірае за госцейкай  пільна,
 Як руплівы панок ці хітрун-гаспадар:
 Ці ўздымае ў паветра шматкі павуціння,
 Ці старанна іх лепіць прахожым на твар,

 Ці ласкава кранае апошняй пяшчотай
 Зіхатлівую чырвань, сцямнелую медзь,
 Ці настройвае птушак на тэму адлёту,
 Ці імкнецца паўсюль ды адразу паспець,

 Ці прыгожа фарбуе зямлі далягляды,
 Ці празрыстым трымае нябёсаў крышталь…

 Колькі ў бабіным леце святла і спагады!
 Але й гэтае свята часова, на жаль…

26.09.2011


Рецензии
Дякую, Таня. Да пабачэння.

Преображенная   10.05.2012 22:33     Заявить о нарушении
Дзякую! ШШкада, не ведаю Вашага сапраўднага имя. А адкуль у Вас веданне беларускай мовы?

Демьянова Татьяна Дмитриевна   12.05.2012 18:57   Заявить о нарушении
Таня, мое детство и юность прошли в белоруссии и в школе я изучала русский и белорусский языки. Я жила возле Беловежской Пущи. А Вы?

Преображенная   14.05.2012 16:48   Заявить о нарушении
А завуць мяне па- беларускаму Алена.

Преображенная   14.05.2012 16:49   Заявить о нарушении