Гэтак лёгка...
А калі не таго, калі міма?
Не спяшайце выносіць прысуд,
Ды не будзеце самі судзімы.
Гэтак лёгка – узяць і забіць.
Але хто і калі нам дазволіў
Прызначэнне ад Госпада – “жыць!”
Адмяняць па чыёйсьці там волі?
Гэтак лёгка – забіць, пахаваць,
Закідаць камянямі магілу…
А як слёзы матулі суняць,
Што сыночка на свет нарадзіла?
3.12.2011
Свидетельство о публикации №112050607388