Мiкiта
Ты быў раней зусім другі,
І я цябе такім кахала.
Ты што, устаў не з той нагі,
А можа, ёсць Люсьен ці Ала?
Не Міхалкоў, не Джыгурда,
Табе да іх - як да Аляскі.
Ну што з таго, што барада,
У далоні, мо, за гэта пляскаць?
ПРЫПЕЎ:На Мікіту я свой позірк кідзь ды кідзь,
Падыдзі, ну здагадайся, ну змікіць.
Толькі чуе маё сэрца: быць бядзе,
Бо Мікіта нават вухам не вядзе.
Ты зняўся тры разы ў кіно,
Цяпер ізноў на ролю клічуць -
І славы хмельнае віно
Змяніла нораў і аблічча.
Са здымак едзеш ці з прэм`ер -
Стаіць натоўп узяць аўтограф.
Навошта толькі той Люм`ер
Прыдумаў зло - кінематограф?
ПРЫПЕЎ.
Трасеш патлатай барадой,
Герой маёй гаротнай мары.
Дзяўчаты шумнай чарадой
Бягуць услед па тратуары.
Вазьму я фота са стала,
Парву яго і будем квіты.
У вёсцы шэрага казла
Я назаву назло Мікітам.
ПРЫПЕЎ.
Свидетельство о публикации №112050607026