Сцежачка

Я іду ўздоўж Віліі,
Дзеўкі весела пяюць
Шумнай, гаманліваю,
Сцежачкай яны ідуць
Ды звярнула сцежачка,
Ды кудысьці ў лясок,
Заблукала дзеванька…
Дзе ж ты?..
Мілы галубок…

ПР:Я не магу жыць без кахання,
Ну ты ж пачуй маё прызнанне.
На крылах я к табе лячу,
Цябе ўбачыць зноў хачу.

Дзеўка сцежачкай ідзе,
Пралівае слёзанькі.
Не прыходзіць галубок,
Стане ля бярозанькі.
А вадзіца ў рацэ,
Чыста ды бурлівая.
Любы хлопец не ідзе,
І жыццё ня мілае…


Рецензии