Я просты цень...

Я просты цень, які згубіўся,
Згубіўся у цемры той начной...
Я просты цень, які не знае,
Што будзе раніцай любой...

I вось у імгле стаю няшчасны,
Гатовы быццам бы на ўсё.
I што рабіць нават не знаю,
Без мар і думак заадно...

Маё жыццё я сам парушыў!
I вінаваты толькі я...
Жадаў лягчэй, каб раптам стала,
А стала толькі горш, вось так...

Дурным я быў - дурным застаўся:
Не слухаў я жыццё раней,
Аднак цяпер я паспрабую
Быць разумнейшым вось і ўсё...

Не бачу я канца той цемры,
Што так акутала мяне,
А разам з ёй не бачу края
I ўсіх нязгод маіх цяпер...

Аднак я зараз спадзяюся,
Што прыдзе цемры той канец.
Прыдзе світанак, які згубіць
Усе нязгоды, дурасць, сум...

21 лютага 2012 года.


Рецензии