вечаровае чаканне...
супакоя, небяды
ранаў вечнае латанне,
паглыбленне, час на “ты”…
перамовы, пагадненне,
легкі смех і дзіўны гук,
вечаровае натхненне,
ахінае моцны дух…
дзесьці Ты і дзесьці, веру,
месца ёсць і для мяне,
развітанне з недаверам
і сустрэча з гучным “Не…”
“Не бяда, Не будзе вечна,
Не бядуй, Не трэба так”…
думкі льюцца быццам рэчка,
сэрца б’ецца думкам ў такт…
Свидетельство о публикации №112042409151