А цi былi яны - размовы...
І цуд з табою побач быць,
І тыя позіркі і словы,
Што могуць сэрца растапіць,
І напаіць душу пяшчотай,
І цяплынёй сваёй сагрэць?
Як спадзявалася я, што ты
Ўва мне свяцільню будеш мець!
Ды раптам знішчыла расстанне
Пустыя мары… Вось і ўсё!
О, безнадзейнае каханне –
Бы кандалы на ўсё жыццё!
Ты нават і не развітаўся.
Пайшоў – і сонца патушыў.
І мне хваробаю застаўся
Вялікі смутак у душы.
Як са сваім змірыцца лёсам?
Хачу забыць тваё імя!
Мальбой узрушваю нябёсы,
А ратаванння ўсё няма.
З’ядаюць дні мае і ночы
Боль успамінаў, неспакой:
Усюды мрояцца мне вочы
І незабыўны голас твой…
Ці пакаранне мне - разлука?
Паўсюдна бачу мілы твар.
І не спыныць мне тыя мукі,
І не заліць слязьмі пажар.
Ажно шалею ад самоты –
Бо не сустрэць, бо не спаткаць.
Адно ўцяшэнне адзіноты –
Здаля нястомна бласлаўляць.
Свидетельство о публикации №112042406585