Вочы
бачуць колер паху
Ноччу.
Шапацяць пад дахам
Мроі,
крочуць па нябёсам.
У скронях
аб самотным лёсе
Думкі,
стрэламі грукочуць.
Хуткі
змрок на твар ускочыў.
Цемрай
пакараў мой боль.
Шерай
скурай ліпніць столь.
Ref.1
Вочы
па сцяне блукаюць,
Сочуць,
промні як змяняюць
Кветкі
на сівых шпалерах…
Рэдкіх
ўспамінаў шэраг,
Кружыць
ціхім карагодам.
Ружы
каляруюць водар
У ноты.
Заспявалі верші –
Згодны
з гэтым ранкам першім!!!
Ref 1,2,3
Refrens:
Вочы ў пошуку фатонаў
Джаляць позіркам пустэчу,
І ў дзірах вуглі зораў,
Зіхацяцца на сустрэчу,
Зноў народжанаму ранку,
Ночка стала роднай маці.
Гоман птушак на світанку,
Першім крыкам немаўляці.
Свидетельство о публикации №112042103642