Ад сонца крылы
Усэрцы чорная смуга,
Як змрочны смоўж яна слiзгае
Ў мой цень, ён быццам бы лузга
Ад скуры адстае дрыготка,
І кiдаецца як шальны,
І спуджана ў рэшце котка,
І вераб’i, і галубы!
Ref. А сонца промні за плячмi
Як быццам крылы!
У горад брудны, веснавы
Вяртаўся вырай!
Булькоча крыў, бяжiць пульсуе -
Разносiць кисларод вяcны.
Я свой абутак не шкадую,
Ад сонца п'яны і дурны...
Нiбы вар’ят збiваю ногі,
Спяшаюся за небакрай!
А за плячыма: "ахі", "охі",
Ад тых, хто не заўважiў май!
Ref. I вочы ловяць хараство,
Нiбы у люстэрка,
Абшар мiлуецца ў яго
Прыгожай дзеўкай!!!
Свидетельство о публикации №112042103598